Аляксандр Іванавіч Радкевічdo 197
| Аляксандр Іванавіч Радкевіч | ||||||||
| Дата нараджэння | 26 жніўня 1913 | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Месца нараджэння | вёска Благавічы, Мінская губерня, Расійская імперыя цяпер Капыльскі раён, Мінская вобласць | |||||||
| Дата смерці | 17 кастрычніка 1957 (44 гады) | |||||||
| Месца смерці | горад Масква, СССР | |||||||
| Месца пахавання |
|
|||||||
| Прыналежнасць |
|
|||||||
| Род войскаў | інжынерныя войскі | |||||||
| Гады службы | 1935-1956 | |||||||
| Званне |
|
|||||||
| Часць |
у гады Вялікай Айчыннай вайны:
|
|||||||
| Бітвы/войны |
Польскі паход РСЧА Савецка-фінская вайна Бесарабскі паход РСЧА Вялікая Айчынная вайна |
|||||||
| Узнагароды і прэміі |
|
|||||||
Аляксандр Іванавіч Радкевіч (26 жніўня 1916, вёска Благавічы, Капыльскі раён – 17 кастрычніка 1957) – Герой Савецкага Саюза.
Змест
- 1 Біяграфія
- 2 Зноскі
- 3 Літаратура
- 4 Спасылкі
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Беларус. Вучыўся ў Грозаўскай сярэдняй школе. Пасля заканчэння будаўнічага тэхнікума з 1934 па 1936 г. працаваў у Капыльскай МТС.
Служыў у арміі, удзельнічаў у вызваленні Заходняй Беларусі ў 1939г., у савецка-фінляндскай вайне ў 1939–1940 гг. У Айчынную вайну на фронце з 1941 г., змвгаўся ў інжынерных войсках. Будаваў умацаванні, масты, пракладаў дарогі. Камандзір асобнага інжынернага батальёна маёр Радкевіч вызначыўся ў кастрычніку 1943 г. пры фарсіраванні Дняпра ў раёне Краменчука. Камендант дэсантна-паромнай пераправы пад шквальным агнём праціўніка за кароткі час забяспечыў бесперапынную пераправу на правы бераг ракі для 19140 байцоў, 83 танкаў, 368 гармат, 20 мінамётаў, 566 аўтамашын і трактароў, 436т. боепрыпасаў. Гэта аперацыя дала магчымасць паспяхова развіць імклівае наступленне на дадзеным участку фронту.
За мужнасць і адвагу, праяўленыя пры фарсіраванні Дняпра, 20 снежня 1943 г. Аляксандру Іванавічу Радкевічу было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Дзень Перамогі адважны маёр сустрэў у Германіі. Пасля вайны палкоўнік Радкевіч працягваў служыць у радах Савецкай Арміі. Памёр у 1957 г.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне 1941 – 1945: Энцыклапедыя. – Мн.: БелСЭ, 1990. – с. 519.
- Памяць: Капыльскі раён. – Мн.: Бел. навука, 2001. – с. 302
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
Аляксандр Іванавіч Радкевіч на сайце «Героі краіны»
- Радкевіч Аляксандр Іванавіч на сайце «Героі краіны».
- Радкевіч Аляксандр Іванавіч на www.az-libr.ru.
- Вядомыя капыляне. Радкевіч Аляксандр Іванавіч.
Беларусь - Герой з Балгавiч.
Беларусь